:

У Плоньску пачалася зборачная вытворчасць грузавых аўтамабіляў «МАЗ»

12.09.2014 г.

12 верасня ў г.Плоньску адбылася ўрачыстая цырымонія запуску зборачнай вытворчасці грузавых аўтамабіляў з машынакмплектаў вытворчасці ААТ «МАЗ».

Партнёрам беларускага боку выступіла кампанія «Гласпо-мотарс».

З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Віктар Асноўскі, Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў, з польскага – дырэктар кампаніі «Гласпо-мотарс» Пётр Опас.

У ходзе мерапрыемства з канвеера сышоў першы грузавік, прызначаны для польскага рынку.

У планах прадпрыемства зборка да 500 адзінак грузавой і пасажырскай тэхнікі ў год, супрацоўніцтва ў галіне пастаўкі камплектуючых і запасных частак, павелічэнне долі лакалізацыі ў працэсе зборкі тэхнікі на тэрыторыі Польшчы і Еўрапейскага саюза.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці