:

Аб устанаўленні бязвізавага парадка ўезду для наведвання парка “Аўгустоўскі канал”

24.08.2016 г.

У мэтах далейшага развіцця трансгранічнага турызма Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 23 жніўня 2016 года падпісаны Указ № 318 “Аб устанаўленні бязвізавага парадка ўезду і выезду замежных грамадзян”.

         Указам усталяваны бязвізавы парадак часовага знаходжання замежных грамадзян у турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак на тэрыторыі г.Гродна, Адэльскага, Гожскага, Копцеўскага, Падлабенскага і Сапоцкінскага сельсаветаў Гродзенскага раёна.

         Падставай для бязвізавага ўезду і часовага знаходжання з’яўляюцца дакументы, якія даюць замежным грамадзянам права на наведванне парка “Аўгустоўскі канал”.

         Уезд замежных грамадзян у Рэспубліку Беларусь у бязвізавым парадку магчымы ў пунктах пропуску Лясная (Рудаўка) і Брузгі (Кузніца Беластоцкая) на беларуска-польскай граніцы, а таксама Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас) на беларуска-літоўскай граніцы.

         Пры гэтым замежны грамадзянін у пункце пропуску абавязаны прад’явіць сапраўдны дакумент для выезду за граніцу (напрыклад, пашпарт) і дакумент, які дае яму права на індывідуальнае або групавое наведванне парка “Аўгустоўскі канал”.

         Указам даручана Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць формы дакументаў, якія даюць замежным грамадзянам права на індывідуальнае або групавое наведванне парка “Аўгустоўскі канал” пры бязвізавым парадку ўезду, вызначыць парадак наведвання замежнымі грамадзянамі парка “Аўгустоўскі канал” і прыняць іншыя меры рэалізацыі Указа.

         Палажэнні Указа аб бязвізавым парадку ўезду набудуць моц праз два месяцы пасля афіцыйнага апублікавання Указа.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці