:

Аб беларускіх мерапрыемствах на Беласточчыне

23.11.2017 г.

 17-19 лістапада 2017 г. у Беластоку і Гайнаўцы адбыліся прэзентацыі абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне”. Цыкл такіх мерапрыемстваў ужо ў 24 раз праходзіць у розных гарадах і мястэчках Беласточчыны і дае магчымасць захоўваць і перадаваць наступным пакаленням беларускай нацыянальнай меншасці традыцыі культурнай спадчыны іх бацькоў.

17 лістапада 2017 г. у офісе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы (БГКТ) была адкрыта выстаўка Дзяржаўнага Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа “A tak śpiewa dudka miła”, прысвечаная 135-годдзю нараджэння Я.Коласа, арганізаваная пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

18 лістапада 2017 г. у Гайнаўскім доме культуры адбылося святкаванне 35-годдзя творчай дзейнасці беларускага ансамбля “Рэха Пушчы”. Юбіляраў павіншавалі: Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаў, артысты ансамбля “Вербніца” з г. Пружаны (Беларусь), кіраўніцтва БГКТ, мясцовыя ўлады, іншыя творчыя калектывы беларусаў Беласточчыны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці