:

Аб валейбольным турніры памяці Агаты Мруз-Альшэўскай

10.10.2019 г.

5-6 кастрычніка 2019 г. у г.Вроцлаве адбыўся VIII валейбольны турнір памяці Агаты Мруз-Альшэўскай.

Турнір мае харытатыўны характар, яго галоўнай мэтай з’яўляецца папулярызацыя здачы крыві і органаў у медыцынскіх мэтах. Арганізатарам з’яўляецца польскі фонд “Кропля жыцця”.

У турніры ўдзельнічалі польскія жаночыя валейбольныя каманды з гарадоў Вроцлава і Піла (#VolleyWrocław і Enea PTPS Piła), каманда з г.Салонікі, Грэцыя (Aris Saloniki) і “Мінчанка” з Беларусі.

Беларуская каманда ўпершыню ўдзельнічала ў турніры. Яна прайграла камандзе #VolleyWrocław, перамагла “Арыс” з Салонік і заняла, у выніку, трэцяе месца.

Прадстаўнік Пасольства Беларусі ўручыў узнагароды за трэцяе месца беларускай камандзе.

У рамках турніру адбыліся прэзентацыі харытатыўных арганізацый, акцыя здачы крыві.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці