Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб выставе «Meble Polska – 2018»

06.03.2018

У рамках найбуйнейшай у рэгіёне мэблевай выставы «Meble Polska – 2018» у Познані (6-9 сакавіка 2018 года) пачаў працу калектыўны стэнд пяці з дванаццаці беларускіх вытворцаў мэблі, якія з 2016 года ўваходзяць ў Холдынг арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Польшчы Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн пры Міністерстве замежных спраў Беларусі.

На стэндзе агульнай плошчай 150 кв. метраў прэзентуюць сваю прадукцыю кампаніі ААТ Магілёўдрэў (мэбля з экалагічна чыстай хвоі), ААТ «Мазырскі ДАК» (крэслы і абедзенныя групы з каштоўных парод дрэва), ААТ «Рэчыцадрэў» (корпусная мэбля з экалагічна чыстай пліты ўласнай вытворчасці), ААТ «Гомельдрэў» (корпусная мэбля і мэбля прэміум-класа з каштоўных парод драўніны), ААТ «ФанДОК» (мэбля з масіва дуба і хвоі).

Прадстаўленыя на стэндзе прадпрыемства таксама выпускаюць плітныя матэрыялы (фанера, ДСП, ЛДСП) – «Рэчыцадрэў», «Гомельдрэў», «ФанДОК», смалу для вытворчасці мэблевай прадукцыі – «Рэчыцадрэў», экалагічна чысты ўцяпляльнік з драўнянага валакна – «Мазырскі ДАК», мэблевы шчыт – «Магілёўдрэў» і «ФанДОК».

Асобнымі стэндамі на выставе прадстаўлены таксама група кампаній «ЗОВ» (вытворца кухоннай корпуснай мэблі, рашэнняў па індывідуальнай аздабленні інтэр'ераў), а таксама брэнд Wellmaker (корпусная мэбля і паганажныя вырабы з МДФ, рамачныя фасады).

6 сакавіка стэнды беларускіх экспанентаў наведалі прадстаўнікі Амбасады Беларусі ў Польшчы. Адбылося абмеркаванне перспектыў далейшага прасоўвання мэблі беларускіх вытворцаў на рынак Польшчы і ў цэлым Еўрасаюза.

Запрашаем усіх зацікаўленых да азнаямлення з экспазіцыяй беларускіх прадпрыемстваў і дзелавых перамоваў.