:

Міжнародная канферэнцыя ў Сейме Польшчы па аднаўленні воднага шляху Е-40

30.07.2015 г.

29 ліпеня 2015 г. у г.Варшаве ў будынку Сейма Польшчы адбылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблематыцы аднаўлення воднага шляху Е-40. Мерапрыемства было арганізавана Камісіяй па пытаннях развіцця воднатранспартнага злучэння Е-40 на ўчастку Днепр-Вісла і Гданьскім марскім інстытутам пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Польшчы.



У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра аховы навакольнага асяроддзя Польшчы Дарота Нядзеля, намеснік Міністра інфраструктуры і развіцця Польшчы Дарота Пыць, дэпутаты польскага парламента, прадстаўнікі дыпламатычных місій Беларусі і Украіны.



Беларуская дэлегацыя была прадстаўлена генеральным дырэктарам РУЭБП «Днепра-Бугскі водны шлях» Мікалаем Кацецкім, намеснікам начальніка ўпраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Захаранкам і сакратаром Камісіі па пытаннях развіцця воднатранспартнага злучэння Е-40 на ўчастку Днепр-Вісла Андрэем Рэкешам.



Падчас сустрэчы агучаны тры аптымальныя варыянты аднаўлення шляху Е-40, якія прадугледжваюць стварэнне штучнага канала паміж Польшчай і Беларуссю. Гэтыя варыянты будуць дэталёва вывучаны міжнародным кансорцыумам і выкладзены ў тэхніка-эканамічным абгрунтаванні.

Дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі ў лістападзе 2015 ў г.Варшаве форуму для зацікаўленых экалагічных грамадскіх арганізацый і прадстаўнікоў міністэрстваў прыроды Беларусі, Польшчы і Украіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці