:

Аб адкрыцці XIX Міжнароднай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”

20.09.2013 г.

20 верасня 2013 года ў Беластоку адбылося адкрыццё XIX  Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама, Маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, Беластоцкага ўніверсітэта і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі 16 навуковых устаноў Беларусі і Польшчы, у тым ліку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і  літаратуры НАН Беларусі, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Беластоцкага ўніверсітэта, Універсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне, Універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні і іншых, а таксама прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Варшаве і  Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку.

У прывітальным лісце да ўдзельнікаў канферэнцыі Надзвычайнага і  Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча прафесара В. Гайсёнка, які зачытаў старшы саветнік Пасольства А.Лазовік, адзначана важная роля дадзенага мерапрыемства ў развіцці канструктыўных дабрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай, у  фарміраванні пазітыўных падыходаў да рэалізацыі палітыкі захавання традыцый і культуры нацыянальных і рэлігійных меншасцяў абедзвюх краін. Удзельнікі канферэнцыі падкрэслілі значнасць навуковых сустрэч падобнага кшталту ў развіцці дыялога і збліжэння народаў Беларусі і  Польшчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці