:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў форуме «Welconomy forum in Torun»

15.03.2018 г.

З 12 па 13 сакавіка 2018 года ў г.Торунь (Куяўска-Паморскае ваяводства Польшчы) адбыўся міжнародны эканамічны форум «Welconomy forum in Torun». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за
800 прадстаўнікоў мясцовага самакіравання і бізнесу.

Беларускі бок быў прадстаўлены дэлегацыяй на чале з намеснікам Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Віктарам Некрашэвічам. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці форуму, і далей, у працы дыскусійнай панэлі «Перспектыўныя рынкі эканамічнага супрацоўніцтва».

У рамках форуму члены беларускай дэлегацыі сустрэліся з Маршалкам Куяўска-Паморскага ваяводства Пятром Цалбецкім. Былі абмеркаваныя пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Польшчы, у тым ліку правядзенне беларуска-польскага міжрэгіянальнага эканамічнага форуму, а таксама актывізацыі ўзаемадзеяння ў культурнай сферы.

На палях форуму адбыліся дзелавыя перамовы прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з улікам пераваг інвестыцыйнага клімату і спрыяльных умоў вядзення бізнесу ў свабодных эканамічных зонах Беларусі. У склад дэлегацыі дзелавых колаў Беларусі ўвайшлі прадстаўнікі магілёўскага аддзялення БелГПП, адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», ААТ «Магілёўскі металургічны завод», ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод», ААТ «Славянка», ААТ «Чырвоны харчавік», ААТ «Магілёўліфтмаш».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці