:

Аб узнагароджанні ветэранаў юбілейнымі медалямі

01.08.2019 г.

22 ліпеня 2019 г. у Варшаве ў будынку Галоўнага упраўлення Саюза ветэранаў Рэспублікі Польшча і былых палітычных вязняў прайшла другая цэрымонія ўзнагароджання медалямі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Медалі былі ўручаны чатыром ветэранам і іх прадстаўнікам.

У цэрымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел ветэраны, якія пражываюць у Варшаве, прадстаўнікі Пасольства, Саюза ветэранаў Рэспублікі Польшча і былых палітычных вязняў, ветэранскіх таварыстваў Польшчы.

Яшчэ тры медалі былі ўручаны ветэранам Заходнепаморскага ваеводства Польшчы 25-26 ліпеня.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці