:

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з абраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча

25.05.2015 г.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Анджэя Дуду з абраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Польшча.

Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у развіцці поўнамаштабнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Польшча на прынцыпах партнёрства і даверу.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што далейшае развіццё беларуска-польскіх міждзяржаўных сувязяў, эканамічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых галінах цалкам адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін і будзе садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж беларусамі і палякамі, а таксама стабільнасці ў рэгіёне.

крыніца: president.gov.by

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці