:

Аб мерапрыемствах на Падляшшы

13.08.2019 г.

Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў падчас рабочага візіту ў Падляшскае ваяводства 10 – 11 жніўня наведаў шэраг традыцыйных мерапрыемстваў з удзелам беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Па запрашэнню Мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Савы Ул.Чушаў быў госцем буйнейшага ў краіне праваслаўнага манастыра у г.Супрасль падчас свята Супрасльскай Іконы Божай Маці з удзелам прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Кіраўнік дыпмісіі таксама ўдзельнічаў у адкрыцці ХІХ Падляшскага свята хлеба ў г.Цеханавец, наведаў “Беларускую хатку”, арганізаваную дэлегацыяй Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.     

Ул.Чушаў выступіў на цэнтральным мерапрыемстве фестывалю беларускай культуры “ХХV Спасаўскія запусты” у г.Бельск-Падляшскі, у якім удзельнічалі калектывы “Дударыкі” і “Купалінка” з Мінска.

Падчас мерапрыемстваў пасол сустрэўся з ваяводай Падляшскага ваяводства, дэпутатамі Сейма Польшчы, бурмістрамі Бельска-Падляшскага, Цеханаўца, Супрасля, іншымі прадстаўнікамі мясцовага самакіравання, кіраўніцтвам Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, іерархамі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці