:

Традыцыйны вечар з нагоды надыходзячых Каляд і Новага года

19.12.2014 г.

18 снежня 2014 г. у г.Варшаве ў Беларускай зале Пасольства быў праведзены традыцыйны вечар з нагоды надыходзячых Каляд і Новага года. Удзел у мерапрыемстве прынялі дэпутат польскага Сейма Я.Чыквін, намеснік міністра замежных спраў Польшчы К.Паўляк, мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава, кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Польшчы, прадстаўнікі польскага бізнэсу, грамадскіх арганізацый, устаноў культуры, аб’яднанняў беларускай нацыянальнай меншасці, СМІ.

Перад пачаткам вечара гасцей віталі Пасол Беларусі ў Польшчы А.К. Авер’янаў з жонкай у нацыянальных беларускіх строях, што было вельмі пазітыўна ўспрынята прысутнымі.

Падчас афіцыйнай часткі мерапрыемства Пасол Беларусі павіншаваў гасцей з надыходзячымі Калядамі і Новым 2015 годам. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне нагруднага знака “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” Чэславу  Сенюху – вядомаму ў Польшчы перакладчыку на польскую мову беларускіх паэтаў і  пісьменнікаў, а  таксама падзякі Міністэрства культуры Беларусі кіраўніцтву друкарні “Драговец” з Кельцаў за выданне ў апошнія гады аповесці У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, зборніка вершаў М.Багдановіча, альбома прац беларускага мастака В.Альшэўскага.

Музычным упрыгожваннем вечара сталі салісты ансамбля Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя  І.Жыновіча, якія выступілі з цікавай канцэртнай праграмай. У  выкананні ансамбля прагучалі творы Мацея Радзівіла, Яна Тарасевіча, Міхаіла Клеафаса Агінскага, сучасных беларускіх кампазітараў.

Беларускі вечар у Пасольстве прайшоў у вельмі цёплай святочнай атмасферы. Госці вечара далі высокую ацэнку мерапрыемству, падкрэслілі важнасць арганізацыі падобных сустрэч, якія спрыяюць развіццю міжкультурнага дыялогу, дабрасуседскіх беларуска-польскіх адносін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці