:

Аб мерапрыемствах ў Гайнаўцы з удзелам Пасла

15.05.2017 г.

 13 мая 2017 года Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаў і беларускія дыпламаты наведалі Гала-канцэрт XXXVI Міжнароднага фестывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі».

У фестывалі ўдзельнічалі 29 хораў з Польшчы, Грузіі, Расеі, Украіны, Румыніі, 8 хораў з Беларусі. Лаўрэатамі фестывалю сталі Архіерэйскі хор кафедральнага сабора Св.Духа (Мінск), хор духавенства Гарадзенскай епархіі, хор школы мастацтва (Магілёў).

У гэты ж дзень Пасол Беларусі і беларускія дыпламаты наведалі вайсковыя могілкі і ўсклалі кветкі да помніка Савецкім воінам у Гайнаўцы.

Адбылася сустрэча Пасла з кіраўніцтвам і педагогамі комплексу школ з дадатковым вывучэннем беларускай мовы і куратарам праваслаўнага дзіцячага садка ім. св. Кірыла і Мяфодзія ў Гайнаўцы, дзе таксама вывучаецца беларуская мова і беларуская культура.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі запэўніў суразмоўцаў у гатоўнасці і далей аказваць падтрымку беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Школе і дзіцячаму садку перададзена беларуская метадычная і мастацкая літаратура, цацкі фабрыкі «Палессе».

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці