:

Міжнародны фестываль беларускай культуры “Сяброўская бяседа”

27.07.2015 г.

25 ліпеня 2015 г. у гміне Гарадок Падляскага ваяводства Польшчы адбыўся XVI Міжнародны фестываль беларускай культуры “Сяброўская бяседа”. Мерапрыемства было арганізавана Гмінным цэнтрам культуры і Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ) пры падтрымцы Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы, Міністэрства культуры Беларусі, Пасольства Беларусі ў Польшчы.



Удзельнікамі фестывалю сталі звыш 450 выканаўцаў. Свята, якое працягвалася каля 10 гадзін, сабрала больш за тры тысячы гледачоў. Падчас мерапрыемства на галоўнай адкрытай канцэртнай пляцоўцы гміны выступіла каля 20 аматарскіх калектываў з Беласточчыны, якія прэзентавалі беларускія народныя песні.



Традыцыйны ўдзел у мерапрыемстве прынялі прафесійныя выканаўцы і калектывы з Беларусі. Непаўторнае хараство фестывалю надалі выступленні зорак беларускай эстрыды – Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай песні “Бяседа”, фальклорнай групы Белдзяржфілармоніі “Купалінка” (г.Мінск). Танцавальную частку фестывалю ўпрыгожылі выступленні ансамбля песні, музыкі і танца “Белыя росы” і Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Лялечкі” (г.Гродна). На  працягу канцэртнай праграмы артысты з Беларусі неаднаразова выходзілі на сцэну пад авацыі і цёплы прыём гледачоў.




Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці