:

Прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30.06.2018 г.

29 чэрвеня 2018 года ў Варшаве адбыўся дыпламатычны прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У прыёме прынялі удзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча Барташ Ціхоцкі, віцэ-спікер Сейма Рышард Тэрлецкі, польскія палітыкі і парламентарыі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання Польшчы, духавенства, каля 30 кіраўнікоў акрэдытаваных у Варшаве дыпмісій, а таксама прадстаўнікі польскага бізнесу, дзеячы навукі і культуры.


На мерапрыемстве выступіла група салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі «Класік Авангард».
Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь працягнулася 1 ліпеня канцэртам групы «Класік Авангард» у гасцініцы «Палонія Палас».


Агульная колькасць гасцей перавысіла 500 чалавек.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці