:

Аб рабочай паездцы Пасла ў Эльблонг

05.09.2016 г.

2-4 верасня 2016 г. адбылася рабочая паездка Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр'янава ў г.Эльблонг. Падчас візіту прайшлі сустрэчы кіраўніка Пасольства з мэрам горада В.Урублеўскім, прадстаўнікамі мясцовай адміністрацыі і бізнесу, а таксама дэлегацыямі гарадоў, з якімі Эльблонг мае пагаднення аб партнёрскім супрацоўніцтве (Нарва – Эстонія, Цярнопаль – Украіна, Хынчешты – Малдова, Калінінград – Расія, Компьень – Францыя, Лер – Германія, Ставангер – Нарвегія).



Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў Эльблонге эканамічнай канферэнцыі з удзелам беларускіх экспарцёраў і польскіх інвестараў.



Падчас сустрэч абмяркоўваліся таксама пытанні развіцця кантактаў паміж Эльблонгам і Навагрудкам у галіне турызму, моладзевага і акадэмічнага абменаў у рамках заключанага памiж гарадамi пагаднення аб партнёрскім супрацоўніцтве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці