:

Аб акцыі «Беларуская культура ў панараме 2018»

22.05.2018 г.

19 мая 2018 года ў Бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта адбылася культурная акцыя «Беларуская культура ў панараме 2018», арганізаваная чацвёрты год запар сумесна Беларускім культурным цэнтрам і Кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры ўдзеле студэнцкага самаўраду кафедры і падтрымцы Асацыяцыі супрацоўніцтва «Польшча-Усход».

Госці мерапрыемства ўбачылі разгорнутую ў зале выставу, прысвечаную беларускаму народнаму паэту Якубу Коласу, пазнаёміліся з творчасцю беларускай мастачкі Парыжскай школы Надзі Хадасевіч-Лежэ, даведаліся пра вытокі творчасці геніяльнага Станіслава Манюшкі, стваральніка беларускай і польскай оперы, і атрымалі магчымасць выпрабаваць свае ўласныя таленты ў выяўленчым мастацтве, прыняўшы ўдзел у майстар-класе «Малюнак праз музыку», пачулі ўнікальны канцэрт гурта беларускага традыцыйнага спеву «Кудмень», а таксама гучанне дуды, старадаўняга і рэдкаснага ў сучасным музычным свеце інструмента, які Беларусь, Польшча і Славакія плануюць сумесна ўнесці ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На мерапрыемстве таксама выступілі прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Беларусі з інфармацыяй пра Год малой Радзімы і прэзентацыяй новых кніг, прывезеных на Варшаўскі кніжны кірмаш.

20 мая беларускі журналіст Віктар Корбут правёў для жадаючых экскурсію па беларускіх мясцінах у Варшаве.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці