:

Аб адкрыцці выстаўкі

25.12.2017 г.

22.12.2017 г. у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адбылося адкрыццё выставы «Цудоўная краіна фарбаў» дзіцячых мастацкіх работ навучэнцаў Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, якая прайшла пад Патранатам Пасла Беларусі ў Польшчы А. Авяр'янава.

У адкрыцці выстаўкі прынялі ўдзел беларускія дыпламаты, прадстаўнікі грамадскасці і беларускай дыяспары ў Варшаве. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі выстаўкі, якія знаходзіліся ў Варшаве з экскурсіяй, араганізаванай спонсарам выстаўкі – беларускай турыстычнай фірмай “ILVA”, атрымалі дыпломы і ўзнагароды за свае працы. Абмеркаваны планы супрацоўніцтва Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі і турыстычнай фірмы “ILVA” з КЦБ на далейшую перспектыву.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці