:

Летняя школа «Нясвіжская акадэмія»

28.08.2015 г.

28 жніўня ў Палацу на вадзе ў «Каралеўскіх лазенках» у Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне сертыфікатаў аб заканчэнні XX  Міжнароднай летняй школы паслядыпломнай адукацыі «Нясвіжская акадэмія».

15 слухачоў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Літвы на працягу трох месяцаў, спачатку ў Беларусі, потым  у Польшчы, займаліся па тэматыцы «Інтэгральнасць як каштоўнасць аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны».

Міжнародная летняя школы паслядыпломнай адукацыі «Нясвіжская акадэмія» з'яўляецца беларуска-польскім культурна-адукацыйным праектам, які рэалізуецца з 1994 г.

Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з Беларусі, Літвы, Украіны, Малдовы ў сферы развіцця палацава-паркавай архітэктурны, аховы і захавання паркаў, а таксама помнікаў культуры. Да важных аспектаў дзейнасці школы належыць не толькі павышэнне прафесійных навыкаў спецыялістаў у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, але і падрыхтоўка асоб, здольных ствараць эластычную стратэгію адаптацыі культурнай спадчыны да сучасных умоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці