:

Выбарчыя ўчасткі ў Польшчы адкрыліся для датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

04.08.2020 г.

4 жніўня 2020 г. выбарчыя ўчасткі ў Польшчы адкрыліся для датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прыняць удзел у ім могуць беларусы, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча.

У адпаведнасці з заканадаўствам, датэрміновае галасаванне праходзіць з 4 па 8 жніўня 2020 г. з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. на ўсіх трох выбарчых участках, сфармаваных у Польшчы, — Варшаве, Беластоку і Бяла Падлясцы.

Прымаючы  пад  увагу  дзейныя  ў  Рэспубліцы  Беларусь і Рэспубліцы Польшча правілы правядзення галасавання ў сітуацыі пагрозы распаўсюджвання COVID-19, падчас галасавання выконваюцца супрацьэпідэмічныя меры: праветрыванне  памяшкання, санітарная апрацоўка паверхняў і прадметаў, якія выкарыстоўваюцца падчас галасавання, сацыяльная дыстанцыя i iнш.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці