:

Аб адкрыцці выставы А.Скамарошчанка

13.02.2015 г.

2 лютага 2015 г. у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адбыўся вернісаж выставы “А што было?” гродзенскага мастака Анатоля Скамарошчанка.

Выставу адкрыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Аляксандар Авер’янаў.

 

 

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, культурных устаноў г.Варшавы, грамадскіх аб’яднанняў, беларускай дыяспары, СМІ.


Госці вернісажа высока ацанілі майстэрства аўтара і падкрэслілі важнасць арганізацыі такіх мерапрыемстваў дзеля папулярызацыі беларускага мастацтва за мяжой.

Падчас адкрыцця выставы адбылося выступленне дуэта бардаў – Сяргея Антонава і Вадзіма Мязецкага, якія прадстаўляюць Творчае аб’яднанне “Сваё асяроддзе” (г.Мінск). Выступленне артыстаў выклікала захапленне ў публікі і стварыла цудоўную атмасферу вечара.

 

 

 

Выстава А.Скамарошчанка ў Варшаве працягнецца да 5 сакавіка 2015 года.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці