:

Аб удзеле Пасла Беларусі У.Чушава ў цырымоніі перадачы «Полымя міру» II Еўрапейскіх гульняў

11.05.2019 г.

11 мая 2019 г. у рамках эстафеты «Полымя міру» факел II Еўрапейскіх гульняў быў дастаўлены ў сталіцу Рэспублікі Польшча г. Варшава.

На базе Польскага алімпійскага камітэта адбылася ўрачыстая цырымонія, падчас якой факел быў пранесены прадстаўніком беларускай дыяспары, журналістам і пісьменнікам В. Корбутам.

Была ўрачыста запаленая «польская» лямпа, якая застанецца тут на два тыдні, а ў суботу, 25 мая, будзе суправаджаць Алімпійскі пікнік, падчас якога, у прыватнасці, будуць прадстаўлены гульні ў Мінску.

З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў урачыстай акцыі звярнуліся Пасол Беларусі ў Польшчы У. Чушаў, старшыня Польскага алімпійскага камітэта А. Красьніцкі, начальнік упраўлення цырымоній і культурнай праграмы фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» С. Хоміч.

З Варшавы эстафета «Полымя міру» 12 мая накіравалася ў Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці