:

Пахаванне Ірэны Шэвіньскай

06.07.2018 г.

5 ліпеня Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаў прыняў удзел у цэрымоніі пахавання Ірэны Шэвіньскай – выдатнай польскай спартсменкі, якая атрымала 7 Алімпійскіх медалёў у лёгкай атлетыцы, доўгі час працавала віцэ-старшынёй Польскага алімпійскага камітэта, была сябрам Міжнароднага алімпійскага камітэта, актыўна працавала ў шэрагу іншых грамадскіх спартыўных арганізацый.

         У жалобнай цэрымоніі на Вайсковых могілках у Павонзках, Варшава, прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Польшча А.Дуда, Прэм’ер-міністр М.Маравецкі, Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Т.Бах, Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі федэрацый лёгкай атлетыкі С.Коэ, Старшыня Польскага алімпійскага камітэта А.Красніцкі, іншыя палітычныя і грамадскія дзеячы, выбітныя спартсмены.

         Ад імя Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Паслом Беларусі ўскладзены вянок да магілы Ірэны Шэвіньскай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці