:

Пасол Беларусі наведаў Свентакшыскае ваяводства

14.05.2015 г.

13 мая 2015 года Пасол Аляксандр Авяр'янаў наведаў Свентакшыскае ваяводства Рэспублікі Польшча, дзе прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы «Аўтастрада-2015», правёў сустрэчу з прадстаўнікамі БелАЗа, якія прадэманстравалі макеты сваёй прадукцыі на стэндзе польскай кампаніі-дылера, а таксама Старшынёй праўлення Саюза міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Польшчы Янам Бучэкам і віцэ-прэзідэнтам транспартна-лагістычнай кампаніі «Адамполь» Адамам Быглеўскім.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі таксама правёў рабочыя сустрэчы з ваяводай Свентакшыскім Бажэнцінай Палка-Карубай, віцэ-маршалам ваяводства Янам Маковякам і Прэзідэнтам Кельц Войцехам Любаўскім, падчас якіх былі абмеркаваны планы па ўсталяванні партнёрскіх сувязяў польскага ваяводства з беларускімі рэгіёнамі, пытанні актывізацыі эканамічных кантактаў, акадэмічных абменаў, а таксама сумеснай арганізацыі культурных мерапрыемстваў у Беларусі і Польшчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці