:

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей з рабочым візітам у Польшчы

30.08.2014 г.

28-29 жніўня 2014 адбыўся рабочы візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Рэспубліку Польшча.

У рамках візіту 28 жніўня адбылася сустрэча з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Польшча Радаславам Сікорскім, падчас якой абмеркавана актуальнае становішча спраў у рэгіёне, а таксама шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці хутчэйшага мірнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне, дамовіліся аб працягу кантактаў і правядзенні асобнай сустрэчы па праблематыцы двухбаковых адносін.

У той жа дзень прайшлі перамовы У.Макея з Віцэ-прэм'ерам - Міністрам гаспадаркі Рэспублікі Польшча Янушам Пехаціньскім. У размовах таксама прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Катажына Кацпэрчык і намеснік Міністра эканомікі Анджэй Дыха. Удзельнікі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах двухбаковага гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі пасяджэння Сумеснай Беларуска-Польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, вызначанага на IV квартал бягучага года ў г.Варшаве.

29 жніўня кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў, на якіх разглядалiся магчымасці рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сферы прамысловай кааперацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці