:

Аб 4-ым Міжнародным форуме-выставе дзелавых кантактаў «Брэст-2019»

24.01.2019 г.

11-12 красавіка 2019 г. ў Брэсце адбудзецца 4 Міжнародны форум-выстава дзелавых кантактаў «Брэст-2019». Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Брэсцкае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт.

У адкрыцці і працы форума прымуць удзел вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва Брэсцкага аблвыканкама, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, афіцыйныя і дзелавыя дэлегацыі розных краін.

Мэта форуму – прадставіць тавары і паслугі беларускіх і замежных кампаній у розных галінах гаспадаркі: вытворчасць прадуктаў харчавання, напояў, будаўнічых матэрыялаў, тавараў лёгкай і хімічнай прамысловасці, машынабудаванне, сельская гаспадарка, транспарт і турызм.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце brest-forum.by.

Акрамя таго, звязацца з арганізатарамі форума можна па тэлефонах: +375 (162) 208080, +375 (162) 218102, +375 (162) 218036, адрасе электроннай пошты ved@ccibrest.by.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці