:

Аб удзеле Пасольства ў Дабрачынным кірмашы

28.11.2016 г.

27 лістапада 2016 г. у г.Варшаве прайшоў IX Міжнародны калядны дабрачынны кірмаш, арганізаваны Клубам жонак паслоў, акрэдытаваных у Польшчы, пад патранатам жонкі Прэзідэнта Польшчы А.Карнхаўзэр-Дуды.

У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел дыпламатычныя місіі і прыватныя кампаніі.


Пасольства Беларусі было традыцыйна прадстаўлена асобным стэндам, на якім госці мерапрыемства маглі набыць прадукцыю 21 беларускага прадпрыемства харчовай і лёгкай прамысловасці.


Беларускі стэнд наведала А.Карнхаўзэр-Дуда, якая падзякавала Паслу Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаву за шматгадовы актыўны ўдзел Пасольства ў мерапрыемстве.

Сродкі, выручаныя ад рэалізацыі прадукцыі ў рамках акцыі, будуць накіраваны на падтрымку дзейнасці дабрачынных арганізацый Польшчы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці