Language

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб перамозе на конкурсе «Міс свету на інваліднай калясцы»

11.10.2017

Прадстаўніца Беларусі Аляксандра Чычыкава стала пераможцай конкурса «Міс свету на інваліднай калясцы».

Конкурс адбыўся вечарам 7 кастрычніка ў Варшаве і быў арганізаваны ўпершыню польскай грамадскай арганізацыяй “Адзіная такая” і самакіраваннем горада Варшава. У самой Польшчы аналагічныя спаборніцтвы праводзяцца з 2013 года.

У конкурсе ўдзельнічалі 24 прадстаўніцы розных краін свету – Анголы, ЗША, Індыі, Італіі, Канады, Польшчы, Украіны, Францыі, Чылі, іншых краін, у тым ліку 2 канкурсанткі з Беларусі.