:

Візіт намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Купчыной у Польшчу

21.07.2016 г.

19-21 ліпеня 2016 г. прайшоў рабочы візіт у Рэспубліку Польшча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алены Купчыной.



19 ліпеня адбылася сустрэча А.Купчыной з Міністрам замежных спраў Польшчы В.Вашчыкоўскім. Абмеркаваны пытанні далейшага развіцця двухбаковых адносін, дыялогу на лініі Беларусь-ЕС, рэгіянальнай праблематыкі.



20 ліпеня адбыўся чарговы раўнд палітычных кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік Міністра замежных спраў Алена Купчына, польскую – намеснік Міністра замежных спраў Марэк Зюлкоўскі.



Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковай павесткі дня, у тым ліку стан палітычнага дыялогу, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, удасканаленне прававой базы, становішча беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы і польскай – у Беларусі. Разгледжана таксама праблематыка дыялогу на лініі Беларусь-ЕС, узаемадзеяння ў рамках “Усходняга партнёрства” з улікам польскага старшынства ў Вышэградскай групе, пытанні рэгіянальнай бяспекі.



Падчас кансультацый намеснікамі міністраў замежных спраў Беларусі і Польшчы падпісана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці