:

Аб XVIII З’ездзе БГКТ

25.12.2017 г.

 

23.12.2017 г. у Беластоку адбыўся XVIII З’езд Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

У якасці гасцей у мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве М.Рыбакоў, Генеральны консул Беларусі ў Беластоку А.Федарава, прадстаўнікі ўпаўнаважанага Падляшскага ваяводы па справах кантактаў з нацыянальнымі і этнічнымі меншасцямі, праваслаўнага духавенства, грамадскасці.

Дырэктар КЦБ М.Рыбакоў зачытаў дэлегатам З’езда прывітальны ліст Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янава і ўручыў В.Ласкевіч Ганаровую грамату Міністра Замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея.

Дэлегаты заслухалі справаздачу кіраўніцтва Галоўнага праўлення БГКТ і выбралі на чарговы тэрмін яго кіраўніком Яна Сычэўскага, намеснікам – Базыля Сегеня, сакратаром – Валянціну Ласкевіч.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці