Language

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб сустрэчы Пасла з прадстаўнікамі рэгіянальных уладаў

11.10.2017

11 кастрычніка 2017 г. Пасол Беларусі ў Польшчы А. Авяр'янаў правеў сустрэчу з Ежы Бауэрам (Jerzy Bauer), бургамістрам горада Острув Мазавецка Мазавецкага ваяводства. У размове таксама прынялі ўдзел першы намеснік бургамістра З. Хрупек, старшыня праўлення кампаніі «Milkiland EU» В. Галіч, прадстаўнікі гандлёва-эканамічнай службы Пасольства.

Абмеркаваны магчымасці і напрамкі гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва, у тым ліку у рамках праграмы «Трансгранічнае супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна», а таксама перспектывы ўстанаўлення рэгіянальных і пабрацімскіх сувязяў беларускіх рэгіёнаў з Оструўскім паветам. Дасягнута дамоўленасць аб удзеле польскіх прадстаўнікоў у эканамічным форуме «Добрасуседства-2017» (14-15 лістапада 2017г., г. Люблін), а таксама прадстаўнікоў гандлёва-эканамічнай службы Пасольства ў эканамічнай канферэнцыі ў г. Оструў-Мазавецка (27-29 лістапада 2017г.) з удзелам беларускіх і польскіх суб'ектаў гаспадарання.

Cустрэча Пасла Беларусі ў Польшчы А. Авяр'янава з Ежы Бауэрам