:

Двухбаковыя кансультацыі паміж МЗС па інвентарызацыі міжнародных дагаворных і іншых двухбаковых прававых інструментаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча

23.06.2015 г.

22 чэрвеня 2015 г. у Варшаве ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча адбыліся двухбаковыя кансультацыі паміж МЗС па інвентарызацыі міжнародных дагаворных і іншых двухбаковых прававых інструментаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча.

 

Дэлегацыю МЗС Беларусі ўзначаліў начальнік упраўлення міжнародных дагавораў галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Аляксей Барбук, дэлегацыю МЗС Польшчы намеснік дырэктара дагаворна-прававога дэпартамента Конрад Марціняк.

 

Бакі праверылі статус заключаных двухбаковых міжнародных дагавораў і міжнародна-прававых актаў, абмяняліся копіямі дагаворна-прававых дакументаў, абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковай прававой базы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці