:

Пасол наведаў Падляшскае ваяводства

21.02.2015 г.

     19-20 лютага 2015 года Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў наведаў Падляшскае ваяводства.
        У ходзе паездкі кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў сустрэчы з кіраўніцтвам Падляшскага рэгіёну – ваяводам Анджэем Мэйерам і Маршалам Мечыславам Башко. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асаблівы акцэнт быў зроблены на развіцці беларуска-польскіх рэгіянальных сувязяў, трансгранічным супрацоўніцтве, а таксама пытаннях ўзаемадзеяння з беларускай нацыянальнай меншасцю.
       Акрамя таго, Аляксандр Авяр'янаў ў якасці ганаровага госця прыняў удзел у Гала-канцэрце XXII Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня – 2015”, а таксама выступіў у прамым эфіры Польскага радыё “Беласток”.
          20 лютага Пасол сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці Беларускай бібліятэкі ў доме культуры Бельска Падляшскага і адкрыцці выставы дэкаратыўна-прыкладнога ткацтва ў Беларускім музеі Гайнаўкі.            
       Аляксандр Авяр'янаў таксама правёў сустрэчы з кіраўніцтвам органаў мясцовага самакіравання і прадстаўнікамі бізнес-колаў рэгіёну.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці