:

Аб канцэртах нацыянальна-культурных аб’яднанняў

24.10.2017 г.

22 кастрычніка 2017 г. у в. Калушын (Мінскі павет Мазавецкага ваяводства Польшчы) адбыўся канцэрт прадстаўнікоў творчых калектываў нацыянальна-культурных аб’яднанняў з Беларусі, арганізаваны Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы пры падтрымцы мясцовага аддзела таварыства супрацоўніцтва “Польшча – Усход”.

23 кастрычніка 2017 г. артысты з Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 25-годдзю таварыства супрацоўніцтва “Польшча – Усход”, які адбыўся ў тэатры “Капитоль” у Варшаве.

На мерапрыемстве прысутнічалі паслы і прадстаўнікі пасольстваў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Казахстана, Узбекістана. Ад імя прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса з прывітальным словам выступіў Пасол Беларусі А.Авяр’янаў. Артысты прадставілі гледачам свае традыцыйныя нацыянальныя танцы і спевы.

Канцэрт прадстаўнікоў творчых калектываў нацыянальна-культурных аб’яднанняў з Беларусі стаў прыгожым падарункам удзельнікам мерапрыемства, прадэманстраваў разнастайнасць культур розных нацыянальнасцей і іх мірнае суіснаванне ў Рэспубліцы Беларусь.

 .

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці