Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб 24-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе “Продэкспа 2018”

06.09.2018

23-26 кастрычніка ў Мінску адбудзецца 24-я  Міжнародная спецыялізаваная выстава “Продэкспа 2018”. Арганізатарм мерапрыемства з’яўляецца Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа».

Форум праводзіцца з мэтай прасоўвання нацыянальнай канкурэнтаздольнай прадукцыі на знешніх і ўнутраных рынках, стварэння новых схем камунікацый паміж вытворцамі і пастаўшчыкамі.

Тэма выставы – ўвесь асартымент харчовых прадуктаў, напояў, абсталяванне для вытворчасці і перапрацоўкі прадуктаў харчавання, гандлёвае і халадзільнае абсталяванне, упакоўка.

У рамках работы выставы будзе прадастаўлена магчымасць для правядзення дзелавых сустрэч з вытворцамі, прадаўцамі і спажыўцамі з больш чым 20 краін па ўсім свеце. Нацыянальныя экспазіцыі прадставяць Грэцыя, Грузія, Латвія, Польшча, Сірыя. Адбудзецца шэраг дзелавых мерапрыемстваў, у тым ліку дыскусіі, практычныя семінары, лекцыі, круглыя сталы па актуальных пытаннях харчовай індустрыі.

Дадатковая інфармацыя размешчана на вэб-сайце prodexpo.by (у тым ліку на ангельскай мове).