:

Aб “I польска-беларускім юрыдычна-эканамічным форуме”

13.04.2019 г.

12 красавіка 2019 года ў Варшаўскім універсітэце адбыўся “I польска-беларускі юрыдычна-эканамічны форум”.

Адным з арганізатараў выступіла Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

У пачатку форуму з прывітальным словам выступіў Пасол Рэспублікі Беларусь У. Чушаў.

Мерапрыемства складалася з двух панэляў, у рамках якіх былі прадстаўлены даклады прадстаўнікоў навукі з абласцей права, эканомікі, міжнародных адносін і паліталогіі.

Абмяркоўваны тэмы:

- стан білатэральных адносін, уключаючы гісторыю;

- рэгіянальная бяспека;

- дынаміка і спецыфіка гандлёвага абароту паміж Беларуссю і Польшчай;

- магчымасці культурнага, сацыяльнага і моладзевага абмену паміж краінамі;

- стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў розных галінах;

- і іншыя.

Плануецца, што наступнае падобнае мерапрыемства адбудзецца восенню гэтага года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці