:

XXXI Свята беларускай культуры ў Беластоку

20.06.2016 г.

19 чэрвеня 2016 года ў парку Плянты ў Беластоку адбылося XXXI Свята беларускай культуры, арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы. Мерапрыемства традыцыйна мела падтрымку Пасольства і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.

Удзел у канцэрце прынялі 22 творчых калектыва з Беласточчыны, народны ансамбль танца “Спадчына” з Пружан, ансамбль музычнай студыіі песні і танца “Зорачка” і група “Спадчына” з Мінска. Працавалі кніжная выстава беларускіх пісьменнікаў з Падлясся, а таксама выстава вырабаў майстроў народнай творчасці з Гродна.

Падчас мерапрыемства ад маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства Беларускаму грамадска-культурнаму таварыству, а таксама двум найбольш актыўным членам таварыства былі ўручыны ўзнагароды за ўклад у развіццё беларускай культуры на Беласточчыне.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці