:

Аб прэзентацыі II Еўрапейскіх гульняў

27.05.2019 г.

25 мая 2019 года ў Варшаве адбыўся Алімпійскі пікнік, арганізаваны Польскім алімпійскім камітэтам пры садзейнічанні Міністэрства спорта і турызма Польшчы і ўлад г.Варшавы.

 

Гэта буйнейшае ў Польшчы спартыўнае мерапрыемства прыцягнула ў бягучым годзе каля 30 000 наведвальнікаў. На шматлікіх спартыўных пляцоўках, трэнажорах праводзіліся спартыўныя гульні, спаборніцтвы, віктарыны для наведвальнікаў – дарослых і дзяцей, сустрэчы з вядомымі спартсменамі. Быў разгорнуты шэраг стэндаў вядомых фірм – вытворцаў спартыўнага адзення, трэнажораў, абсталявання.

Фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» і Пасольствам Беларусі ў Польшчы быў арганізаваны інфармацыйны пункт аб II Еўрапейскіх гульнях.

З прывітальным словам на адкрыцці Алімпійскага пікніку выступілі Старшыня Польскага алімпійскага камітэта А.Красьніцкі, Пасол Беларусі ў Польшчы У.Чушаў, прадстаўнік фонда «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» А.Багдановіч. На сцэну эстафета з удзелам вядомых польскіх спартсменаў і прадстаўніка Беларусі даставіла часціну «Полымя міра», якая з часу правядзення Эстафеты агню захоўвалася ў польскім Алімпійскім цэнтры.

У.Чушаў і А.Багдановіч таксама далі шэраг інтэрв`ю польскім СМІ.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці