:

Аб сустрэчы ў Пасольстве Беларусі ў Польшчы па пытаннях паставак металапрадукцыі БМЗ

06.07.2017 г.

6 ліпеня 2017 г. у Пасольстве ў Варшаве па ініцыятыве беларускай дыпмісіі адбылася чарговая дзелавая сустрэча па пытаннях пашырэння экспартных паставак металапрадукцыі вытворчасці ААТ «БМЗ».   З прывітальным словам у адрас удзельнікаў сустрэчы звярнуўся Пасол А. Авяр'янаў.

Беларускі бок быў прадстаўлены Генэральным дырэктарам ААТ «БМЗ» А. Савенком, яго намеснікам па знешнеэканамічных сувязях і збыце І. Чарняўскім, а таксама кіраўніцтвам кампаніі «БМЗ Польска», якая з’яўляецца суб'ектам ТПС ААТ БМЗ у Польшчы.

З польскага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 прадстаўнікоў кампаній, зацікаўленых у набыцці беларускай металапрадукцыі («ROLSTAL», «Duk SA», «Herco», «Promet SA», «BOBREK», «Górnicza Fabryka Narzędzi», «Metal-Bernat», «Incofer» і інш.).

У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя вытворчых магчымасцяў ААТ «БМЗ», патэнцыялу беларускага прадпрыемства, абмеркаваны ўмовы паставак металапрадукцыі з высокім дабаўленым коштам у Польшчу. Удзельнікі сустрэчы вызначылі далейшыя крокі па развіцці супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці