:

Аб Міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці ў г. Торуні

21.10.2019 г.

17 кастрычніка 2019 г. у г. Торунь адбылася ўрачыстасць уручэння ўзнагарод лаўрэатам юбілейнага 20-га Міжнароднага конкурсу мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Заўсёды ў зялёным, заўсёды ў блакітным", які ўжо на працягу 40 гадоў арганізуецца Галерэяй і Цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей у Торуні пры падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, адміністрацыі Куяўска-Паморскага ваяводства і адміністрацыі г.Торуні.

Міжнароднае журы адзначыла ўзнагародамі 100 індывідуальных і 3 калектыўныя працы з 11409 твораў, паступіўшых на конкурс з 49 краін.  Сярод  узнагароджаных чатыры беларускіх удзельніка: Аляксандра Сайко (6 гадоў) з Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў г.Мінску, Карына Бялевіч (10 гадоў) і Злата Ліхарай (13 гадоў) — абедзве з дзіцячай мастацкай школы г. Івацэвічы, Варвара Чайко (13 гадоў) з мастацкай школы г. Салігорска.

Прадстаўніку Пасольства Беларусі ў Польшчы маршал Куяўска-Паморскага ваяводства Пётр Цалбецкі і віцэ-старшыня сейміка Куяўска-Паморскага ваяводства Эльжбета Пінеўска ўручылі прысуджаныя беларускім удзельнікам ўзнагароды і памятныя прызы для перадачы адрасатам.

Для выніковай выставы, якая адкрылася пасля ўручэння ўзнагарод лаўрэатам, было адабрана 1004 твораў дзяцей, з якіх 35 належаць да беларускіх удзельнікаў конкурсу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці