Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб II пасяджэнні сумеснай Кансультатыўнай камісіі па пытаннях адукацыі

10.06.2019

6 чэрвеня 2019 года ў Варшаве адбылося II пасяджэнне сумеснай Кансультатыўнай камісіі па пытаннях адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Беларусь і беларускай нацыянальнай меншасці ў Рэспубліцы Польшча.

У пасяджэнні прынала ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра адукацыі Раісай Сідарэнка. Польскую частку сумеснай Камісіі ўзначаліў Мацей Копэць, намеснік Міністра Нацыянальнай Адукацыі. Падчас пасяджэння бакі абмеркавалі пытанні адукацыі польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі і беларускай нацыянальнай меншасці у Польшчы, арганізацыі выездаў навучэнцаў у Рэспубліку Беларусь і Рэспубліку Польшча ў канікулярны перыяд.

У той жа дзень адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі ў МЗС Польшчы. Раіса Сідарэнка абмеркавала з намеснікам Міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы адукацыі.

Члены беларускай дэлегацыі таксама наведалі ўстановы адукацыі з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы і Бельску Падляшскім. Адміністрацыям школ былі перададзены навучальныя праграмы і адукацыйныя падручнікі ў мэтах падтрымкі вывучэння беларускай мовы і культуры.