:

Велікоднае спатканне з беларускай культурай

26.04.2016 г.

23 красавіка 2016 г. ў Цэнтры праваслаўнай культуры ім. Кірыла і Мяфодзія ў Варшаве прайшло “Велікоднае спатканне з беларускай культурай”. Мерапрыемства арганізавана Культурным цэнтрам Беларусі ў Варшаве пад патранатам Праваслаўнага Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янава.

У рамах мерапрыемстваў адбылося богаслужэнне ў Саборы Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны, адкрыццё выставы “Святло Велікоднай радасці” з экспанатаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, майстар-класы для дзяцей па ўпрыгожванню вербачак і велікодных яек. Дзейнічала выстава-продаж велікодных сувеніраў майстроў творчага аб’яднання “Гарадзенскі каларыт” з Гродна.



Напярэдадні – 22 красавіка 2016 года – пры падтрымцы Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы ў Музеі і цэнтры беларускай культуры у Гайнаўцы ў чарговы раз прайшоў традыцыйны “Пасхальны кірмаш”. Падчас мерапрыемства для вучняў беларускага ліцэя і комплексу школ з дадатковай беларускай мовай навучання былі арганізаваны прагляд дакументальнага фільма Беларускага кінавідэяцэнтра аб традыцыях святкавання Вялікдня ў Беларусі і майстар-класы па ўпрыгожванню вербачак і велікодных яек, якія правялі майстры народнай творчасці з Гродна.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці