Language

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Сустрэча з беларусамі Варшавы

15.01.2018

13 студзеня 2018 г. у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адбылася сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Варшаве – сябрамі і партнёрамі Культурнага цэнтра і Пасольства Беларусі ў Польшчы. На сустрэчы былі падведзены вынікі супрацоўніцтва ў 2017 годзе, абмеркаваны праекты на 2018 год.

Падчас мерапрыемства таксама адбылося адкрыццё выстаўкі дыпломных мастацкіх работ студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта “Беларусь: спадчына і людзі”.