:

Дэлегацыя НАК Беларусі наведала з візітам НАК Польшчы

15.04.2015 г.

З 12 па 14 красавіка з афіцыйным візітам у Варшаве знаходзілася дэлегацыя НАК Беларусі на чале з першым віцэ-прэзідэнтам Максімам Рыжанковым і генеральным сакратаром Анатолем Котавым.

У рамках візіту 13 красавіка ў штаб-кватэры НАК Польшчы адбылася сустрэча з прэзідэнтам алімпійскага камітэта Анджэям Крашніцкім і генеральным сакратаром Адамам Кшесіньскім. У мерапрыемстве прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў.

У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, які ўяўляе узаемную цікавасць. Бакі абмяняліся думкамі аб ходзе рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж камітэтамі абедзвюх краін. Узгоднены пералік сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшы час.

Дэлегацыя НАК Беларусі наведала Нацыянальны стадыён, музей спорту і турызму, а таксама прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю стварэння Польскай жаночай спартыўнай асацыяцыі.

http://www.noc.by

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці