:

Аб Міжнародным фестывалі “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”

22.09.2020 г.

19 верасня 2020 г. у храме Св. Троіцы ў Гайнаўцы завяршыўся чарговы ХХХІХ Міжнародны фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі”, які традыцыйна адбываецца з блаславення праваслаўнага мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Савы, пад ганаровым патранатам Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

 У конкурснай праграме фестывалю ўдзельнічалі 18 харавых калектываў з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. У сувязі з эпідеміялагічнай сітуацыяй журы конкурсу ацэньвала он-лайн выступленні замежных удзельнікаў.

Беларусь была прадстаўлена калектывамі з Мінска, Гродна, Мазыра, Пружанскага раёна.

 Па выніках беларускія ўдзельнікі атрымалі дзве першыя ўзнагароды ў катэгорыях сельскіх прыходскіх хораў (моладзевы хор «Амафор» з Пружанскага раёна) і дзіцяча-юнацкіх хораў (моладзевы хор «Фэст» пачатковай школы № 201 з Мінска). Журы конкурсу таксама прызначыла трэція месцы моладзеваму хору праваслаўнай царквы Раства Хрыстова ў Гродне і вакальнаму ансамблю «Рэха» з Мазыра ў катэгорыях дзіцяча-юнацкіх хораў  і акадэмічных хораў адпаведна.

 У мерапрыемстве ўрачыстага закрыцця Фестывалю прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы У.Чушаў, прадстаўнікі Парламента Польшчы, Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, мясцовых улад Падляшскага ваяводства, арганізацый беларускай нацыянальнай меншасці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці