:

Адкрыццё фотавыставы “Чарнобыльскі Боль"

27.04.2016 г.

26 красавіка 2016 года ў 30-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адбылося адкрыццё фотавыставы з фондаў Чарнобыльскай калекцыі Музея старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.



Выставу адкрыў Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў, які расказаў прысутным аб наступствах Чарнобыльскай трагедыі для Беларусі і намаганнях краіны для іх пераадолення, што стала найважнейшай
дзяржаўнай задачай сувярэннай Беларусі.



Падчас выставы дэманстраваўся дакументальны фільм “Урокі Чарнобыля”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх аб`яднанняў i дыпламатычнага корпуса, у тым лiку Пасол Расiі ў Польшчы Сяргей
Андрэеў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці