:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Вышаградскай групы і «Усходняга партнёрства»

13.04.2017 г.

12 красавіка 2017 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц Вышаградскай групы (ВГ) і ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства» (УП), якая адбылася ў г.Варшаве.



У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС шэрага краін-членаў ЕС і Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовам аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан.

У сваім выступленіі на пленарным пасяджэнні У.Макей падкрэсліў неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння краін УП і ВГ у транспартнай сферы, у тым ліку праз рэалізацыю ідэі «сумячшальнасці» ў рэгіёне «Усходняга партнерства» і правядзенне тематычных мерапрыемстваў у гэтай галіне. Звярнуў увагу на важнасць прыцягнення рэсурсаў міжнародных фінансавых інстытутаў для рэалізацыі перспектыўных інфраструктурных праектаў у рэгіёне.

У г.Варшаве Міністр У.Макей правеў таксама шэраг двухбаковых сустрэч. Падчас перагавораў з Еўракамісарам Ё.Ханам абмеркаваны цяперашняе становішча і перспектывы развіцця дыялога па лініі Беларусь-ЕС.



У цэнтры ўвагі сустрэч Міністра У.Макея з Намеснікам Прэмьер-міністра, Міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Рэспублікі Харватыя Даварам Іва Шцірам і Міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам-Віарэлам Мелешкану знаходзіліся пытанні актывізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, праблематыка адносін Беларусі і Еўрасаюза.





Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі абмеркаваў з Міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскага дыялогу, у тым ліку падрыхтоўку перагавораў на вышэйшым узроўні. Разгледжаны таксама праблемныя моманты ўрэгулявання сітуацыі на Усходзе Украіны.




Прэс-служба МЗС Беларусі

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці