:

Аб сустрэчы ў Пасольстве па тэматыцы энергетыкі

12.05.2017 г.

11 мая 2017 года па ініцыятыве беларускай дыпламатычнай місіі ў Польшчы ў Пасольстве адбылася чарговая сустрэча на тэму развіцця беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся Пасол A.Авяр’янаў.

 

 

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 80 прадстаўнікоў польскіх энэргетычных кампаній, якія спецыялізуюцца ў будаўніцтве, рамонце, абслугоўванні і сэрвісе энергетычных аб'ектаў. З беларускага боку – прадстаўнікі дзяржаўнага вытворчага аб'яднання Белэнерга і падпарадкаваных яму прадпрыемстваў, а таксама кансалтынгавай кампаніі “REVERA”.

 

 

У ходзе мерапрыемства адбылася прэзентацыя патэнцыялу беларускай і польскай энергетычнай галіны, абмяркоўваліся ўмовы ўдзелу беларускіх спецыялістаў у рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Польшчы, пытанні інвестыцый польскіх кампаній у Беларусі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці