:

Беларуская культура ў панараме

24.05.2016 г.

20-21 мая 2016 г. у другі раз у г.Варшаве праведзена акцыя “Беларуская культура ў панараме”, арганізаваная Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы сумесна з кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта і самаўраду студэнтаў кафедры.


Пад час адкрыцця акцыі Пасол Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янаў уручыў актывісту беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, прафесару Ніне Баршчэўскай нагрудны знак Міністэрства культуры Беларусі “За ўклад у развіцце культуры Беларусі”.


У межах акцыі прайшлі: перформанс арт-групы з г.Мінска; прагляд відэазапісу спектакля “Чарнобыльская малітва” лаўрэата Нобелеўскай прэміі С.Алексіевіч; канцэрт традыцыйных беларускіх духавых інструментаў у выкананні А.Свірскага; прэзентацыя беларускіх СМІ — радыёстанцыі “Беларусь”; газеты “Культура” і часопіса “Мастацтва”.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці