:

Аб мерапрыемстве да 140-годдзя К. Малевіча

25.02.2019 г.

22 лютага 2019 г. у варшаўскім гатэлі “Палонія” адбылося ўрачыстае адкрыццё года Казіміра Малевіча з нагоды 140-гадовага юбілея мастака.

Пасольства і Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы выступілі суарганізатарамі мерапрыемства ў частцы арганізацыі выставы “Квадрат Плюс” сучасных беларускіх мастакоў з Віцебска і з Мінска, паслядоўнікаў знакамітага майстра.

Даведачна: у гатэлі “Палонія” у сакавіку 1927 года адбылася першая персанальная замежная выстава К.Малевіча па дарозе ў Берлін. Дагэтуль у “Палоніі” захоўваюць памяць аб славутым супрэматысце. Дарэчы, выстава “Квадрат Плюс” экспанавана ў зале Малевіча.

Адкрыццё года К.Малевіча ў Польшчы, акрамя выставы, адзначылася прэс-канферэнцыяй і паэтычна-музычным прадстаўленнем, якія былі арганізаваны ўнучатай пляменніцай заснавальніка таварыства УНОВІС Івонай Малевіч.

 

На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, культурных і дзелавых колаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці